Суд над Алесем Кратом перанеслі ў чарговы раз
У Кастрычніцкім судзе Менска 12 студзеня правалілася другая спроба абвінаваціць у дробным хуліганстве актывіста “Студэнцкай рады” Алеся Крата. Першы суд быў адкладзены 2 студзеня па прычыне адсутнасьці сведкаў з боку міліцыі.
Сёньня суддзя Рудзік В. адзначыў шматлікія хібы ў прадстаўленых суду матэрыялах справы і вярнуў пратакол на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РУУС. Праваабаронцы зазначаюць, што па сутнасьці, суд мог проста апраўдаць актывіста, паколькі віна Крата згодна прадстаўленых пратаколаў даказаная не была.
Нагадаем, што раніцай 31 сьнежня, да Алеся Крата прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў Кастрычніцкі РУУС Менска на “гутарку”. У міліцыі на Крата быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні (арт.17.1 КаАП РБ - "дробнае хуліганства").
Крыніца: spring96.org







Бесплатная юридическая консультация по правам студентов

