Затрыманы 31 снежня ў сябе дома Алесь Крот знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе Мінска

Гэтую інфармацыю па тэлефоне пацвердзіў дзяжурны Кастрычніцкага РУУС. Тэлефон актывіста прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада» Алеся Крата па стане на 13.30 недасяжны.

Нагадаем, Алесь Крот быў затрымана раніцай 31 снежня ў сябе дома супрацоўнікамі міліцыі і адвезены ў Кастрычніцкі РУУС Мінск «на гутарку». Сачыце за інфармацыяй.

Прэвентыўныя арышты актывістаў моладзевых арганізацый адбываюцца некалькі апошніх дзён. Міліцыяй для розных мэтаў былі затрыманы ўжо 6 актывістаў.

www.studrada.org



blog comments powered by Disqus